Аграгарадок Дварэц наведаў “Аўтобус Перамогі”  

- 12:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Важным і змястоўным сродкам азнаямлення навучэнцаў з тэмай Вялікай Айчыннай вайны стаў “Аўтобус Перамогі”, экспазіцыя якога была распрацавана творчай групай краязнаўцаў Дзятлаўскага раёна.

У выніку наведвання перасоўнай экспазіцыі рабяты папоўнілі свае веды пра Вялікую Айчынную вайну, убачылі артэфакты школьных музеяў іншых устаноў адукацыі нашага раёна, праслухалі цікавую экскурсію і атрымалі змястоўныя адказы на ўсе свае пытанні. Таксама прапанавалі сваю дапамогу па данясенні праўды пра тую вайну да нашых землякоў і ўсіх неабыякавых да гісторыі нашай малой радзімы і ў цэлым нашай дзяржавы грамадзян, якія не знаёмыя з экспазіцыямі школьных краязнаўчых музеяў.

Таксама прыезд “Аўтобуса Перамогі” стаў месцам сустрэчы дзвюх калег з Дварэцкай і Наваельнянскай сярэдніх школ: настаўніцы нямецкай мовы Валянціны Іванаўны Скок і кіраўніка музея “Дзеці ліхалецця” Тамары Уладзіміраўны Крывені.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны вельмі актуальная ў краязнаўчай працы Дварэцкай сярэдняй школы. З першых дзён вайны беларускі народ, знаходзячыся ў найцяжэйшых умовах акупацыі і на фронце, у падполлі і ў партызанах, праявіў найлепшыя чалавечыя і патрыятычныя якасці, міма чаго мы як удзячныя за вялікі ўклад у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі нашчадкі прайсці не маем права.

У школьным музеі створана экспазіцыя, якая адлюстроўвае гэтую тэму ў межах мікрараёна школы. У выніку пошукавай работы, якая праводзіцца экспедыцыйнымі атрадамі, школьны музей папоўніўся значнай колькасцю матэрыялаў і артэфактаў, некаторыя з якіх па сваёй унікальнасці і значнасці адносяцца да катэгорыі “Знаходка года”. Навучэнцамі складзены спісы ўдзельнікаў усіх формаў супрацьстаяння нямецка-фашысцкім захопнікам і вывучаецца іх баявы шлях. Таксама вялікая ўвага надаецца вывучэнню акупацыйнага перыяду, які суправаджаўся зверствамі Халакоста і генацыду, у выніку чаго на Дзятлаўшчыне былі часткова або цалкам спалены дваццаць вёсак і знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў, у тым ліку яўрэйскай нацыянальнасці. У Ліпічанскай пушчы на тэрыторыі Дзятлаўскага і прылеглых Слонімскага, Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў у перыяд акупацыі актыўна дзейнічалі партызанскія атрады, што таксама з’яўляецца прадметам вывучэння краязнаўцаў нашай школы. Вывучаецца і баявы шлях 169-й і 283-й стралковых дывізій, якія вызвалялі Дзятлаўскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Сяргей КАСКО,
кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Памяць”
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий