Экалагічнае свята прайшло ў дзіцячым садку № 34 Ліды  

- 10:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 34 Ліды вялікая ўвага надаецца выхаванню ў дзяцей экалагічнай культуры. Каб гэты працэс быў займальным, пазнавальным, педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі выкарыстоўваюць розныя формы работы. Выдатнае летняе надвор’е дазволіла арганізаваць і правесці вясёлы дзіцячы квест “Свята Царыцы Прыроды”, у якім прынялі ўдзел дзеці старшых і сярэдніх груп.

Выхаванцы выступілі ў ролі юных эколагаў і даследчыкаў і разам з Лясной Феяй адправіліся на абарону роднай прыроды. Прайшоўшы па станцыях экалагічнай сцяжынкі, з дапамогай луп дзеці разгледзелі драўняную кару і дробных насякомых.

На станцыі “У Царэўны Жабы” хлопчыкі з дапамогай сачкоў ачысцілі сажалку ад дробнага смецця. На станцыі “Фітааптэка” прынялі ўдзел у экспрэс-віктарыне на веданне флоры і фауны роднага краю. Дзеці адгадвалі загадкі пра лекавыя расліны, затым весела выканалі танец “Кукляндыя” П.Аўсянікава. На станцыі “Агароднінае асарці” палілі агародніныя культуры. Затым выхаванцы адправіліся на зялёную палянку, дзе выканалі песню “Па маліны ў сад пойдзем” А.Філіпенка.

Кульмінацыяй свята стаў паказ мадэлей адзення з непрыдатнага матэрыялу “Экамода”. Дзіўныя касцюмы з падручных сродкаў (пакеты для смецця, газеты, банты, мяшкі і многае іншае) былі прадстаўлены на суд гледачоў. Творчасць праявілі і педагогі, і бацькі выхаванцаў. Дзеці прадэманстравалі выдатныя здольнасці, фантазію і ўяўленне ў распрацоўцы сваіх экамадэлей, якія былі прадстаўлены яркімі касцюмамі. Выхаванцы з задавальненнем ператварыліся на час у жыхароў экзатычных астравоў: “Фея Кветак”, “Русалачка”, “Ліманадная Фея”, “Кухар”, “Чараўніца”, “Шакаладка”, “Весялінка”.

Дэманстрацыя касцюмаў была арганізавана ў форме дэфіле. Выхад кожнай мадэлі суправаджаўся каментарыем карэспандэнта Іларыі, выхаванкі старшай групы. У інтэрв’ю ўдзельнікі расказалі пра падрыхтоўку да свята, пра працу над касцюмам і вобразам. Юныя мадэлі вельмі стараліся, дэманструючы вопратку, а гледачы гучна пляскалі ў далоні. Кожны касцюм выклікаў захапленне гледачоў. Атрымалася самае сапраўднае свята, дзе гучала вясёлая музыка, усе весяліліся, гулялі, танцавалі.Падчас правядзення экалагічных мерапрыемстваў у дзяцей выхоўваюцца назіральнасць, культура працы і эстэтычнае ўспрыманне свету. А таксама фарміруюцца паняцці пра прыгажосць рэчаў, створаных сваімі рукамі, веданне прыродных якасцей матэрыялу, любоў і беражлівыя адносіны да прыроды.

Кожны чалавек можа шмат зрабіць для захавання чысціні і экалагічнай абстаноўкі навакольнага асяроддзя. І патрэбна толькі жаданне, крыху фантазіі, мінімум інструментаў. І абавязкова трэба даносіць да выхаванцаў, што дапамагаючы прыродзе, мы дапамагаем сабе.

 

Вольга МАЕЎСКАЯ,
музычны кіраўнік

ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий