Прышпіліце самае дарагое!

- 17:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тэматычнага тыдня «Азбука асцярожнасці» у яслях-садзе № 1 г. п. Карэлічы была аб’яўлена акцыя «Прышпіліце самае дарагое!», адной з задач якой з’яўлялася прыцягненне ўвагі бацькоў да праблемы бяспекі дзяцей-пасажыраў.

Напярэдадні акцыі выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з дзецьмі гутарку «Як паводзіць сябе ў аўтамабілі». У даступнай гульнявой форме ратлумачылі, што ехаць у аўтамабілі трэба ў аўтакрэсле, пры гэтым неабходна прышпіліць рамень бяспекі. Звярнулі ўвагу на правілы паводзін пасажыра: не ўставаць з месца, не высоўваць рукі з акна, не чапаць дзвярныя ручкі, не кранаць кнопак і рычагоў. Растлумачылі, чаму нельга садзіцца ў машыну з незнаёмым чалавекам. Таксама дзецям прапаноўваліся розныя «дарожныя» сітуацыі, з якіх трэба было знайсці правільны выхад.

Праведзены кансультацыі і гутаркі з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Як вынік, разуменне значнасці прылад бяспечнай перавозкі дзіцяці і захавання правілаў дарожнага руху.

Пасля заканчэння акцыі ва ўстанове была аформлена фотавыстава, якая так і называлася «Прышпіліце самае дарагое». У ёй з задавальненнем прынялі ўдзел бацькі нашых выхаванцаў і падалі фота з сямейнага архіва.

У сваю чаргу мы, педагагічныя работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі, спадзяёмся, што праведзеная работа будзе спрыяць адсутнасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.

 

Вольга СТАРЖЫНСКІХ,
выхавальнік
ясляў-сада № 1 г. п. Карэлічы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий