Сусветны дзень шакаладу святкавалі дашкольнікі з Карэліч

- 8:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У гэты дзень выхавальнік дашкольнай установы С.Л.Крамплеўская папоўніла веды выхаванцаў сярэдніх груп пра шакалад. Расказала пра тое, якая краіна лічыцца радзімай шакаладу, растлумачыла, з чаго і як робяць шакалад.

Выхавальнік паказала на малюнку, як выглядае сапраўднае шакаладнае дрэва (кветкі размяшчаюцца прама на ствалах, а падобныя яны на дыні або агуркі). Унутры плода спеюць какава-бабы, іх чысцяць ад лупіны, сушаць і абсмажваюць. Затым перамолваюць і атрымліваюць какава-парашок. Яго адпраўляюць на кандытарскія фабрыкі, там растопліваюць, дадаюць асаблівыя прадукты і заліваюць у спецыяльныя формы. Шакалад застывае і атрымліваюцца шакаладкі або шакаладныя цукеркі. Пакуе шакалад і цукеркі спецыяльная машына.

Дзіўным для дзяцей быў той факт, што існуе нават помнік шакаладу. Яшчэ адкрыты музей шакаладу. А кожны год 11 ліпеня людзі адзначаюць свята шакаладу.

Святлана Леанідаўна прапанавала выхаванцам “вырасціць” сваё шакаладнае дрэва. Ахвотна хлопчыкі і дзяўчынкі ўзяліся за працу: зляпілі з пластыліну “шакаладныя” цукеркі, загарнулі іх у рознакаляровыя фанцікі і размясцілі на намаляваным загадзя ствале дрэва. Пры гэтым, кожны задумаў сваё жаданне!

Стаяла цёплае сонечнае надвор’е. Падчас прагулкі, узяўшы ў рукі каляровыя алоўкі, дзеці праявілі жаданне пабываць маленькімі дызайнерамі і намаляваць свае фанцікі для шакаладак. Дружна ўзяліся за працу. У выніку, усё атрымалася! А палічкі ў сюжэтна-ролевай гульні “Крама” папоўняцца новым таварам – “Шакалад ад хлопчыкаў і дзяўчынак з ясляў-сада”.

Няхай настрой нашых выхаванцаў будзе салодкім! Хай спраўдзяцца ўсе задуманыя імі жаданні!

 

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 1 г.п. Карэлічы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий