У Гезгалаускiм яслях-садзе прайшоу Дзень бяспекi дарожнага руху. У госці да дашкольнікаў прыйшлі iнспектары ДАI Слонiмскага РАУС А.А.Каско, I.В.Салавей.
У ходзе пазнавальнай гутаркi дзецi замацавалi правiлы дарожнага руху. Выхаванцы паказалi добрыя веды сiгналаў святлафора, абазнчэнняў асноўных дарожных знакаў. Разам з гасцямi дзецi паразважалi пра ролю святловяртальных элементаў для бяспекi пешаходаў у цёмны час сутак.
На пляцоўцы па правiлах дарожнага руху iнспектары прапанавалi выхаванцам праблемныя гульнявыя сiтуацыi «Як правiльна перайсцi дарогу, калi няма святлафора?», «Як рухацца ўздоуж праезнай часткi, калi няма тратуара?», «Што рабiць, калi мяч пакацiўся на дарогу?», «Дзе i як трэба катацца на веласiпедзе i самакаце?». Адказамi на пытаннi стала практычная адпрацоўка правільных паводзін на дарозе, яна праходзіла ў гульнявой форме, без рызыкi для жыцця i здароўя.
Напрыканцы сустрэчы госцi пазнаёмiлi дзяцей са службовай машынай мiлiцыi, расказалi пра яе камплетуючыя часткi, паказалi дзеянне сiрэны i мiгалкi.
Дзецi падзякавалi iнспектараў за цiкавую, пазнавальную сустрэчу i паабяцалi быць дысцыплiнаванымi пешаходамi.
Педагогі Гезгалаўскага ясляў-сада ўпэўнены, што заняткі на дзіцячых пляцоўках па правілах дарожнага руху з удзелам инспектарау ДАI – лепшы сродак прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Алена ЛУКIЯНЕЦ,
намеснiк загадчыка
Гезгалаўскага ясляў-сада
Слонімскага раёна