У кожнага дзіцяці ёсць цяга да прыгод. А паход – гэта самая сапраўдная прыгода. Вывучаючы сваю малую радзіму, шасцікласнікі Любчанскай сярэдняй школы ў апошнія дні жніўня адправіліся ў паход у вёскі Вераскава і Хорашава Навагрудскага раёна.
Вучні пахадзілі па Харашоўскіх горках, палюбаваліся хараством прыроды, паглядзелі на наваколле з вышыні.
З вялікім трапятаннем дакрануліся да гісторыі, наведаўшы разбураны палац пана Брухоцкага, які жыў у Вераскаве да 1939 года. Асабліва даўгачаканым аказаўся прывал, калі стомленыя пасля працяглага паходу і поўныя ўражанняў, дзеці дасталі са сваіх рукзакоў ежу і змаглі падсілкавацца. А на прыродзе, як вядома, ежа заўсёды здаецца смачнейшай!
Вучням вельмі спадабалася ў паходзе. З’явілася больш узаемапаразумення паміж сабой, сяброўства стала яшчэ мацней. А яшчэ гэты паход упэўніў дзяцей у тым, што ў прыроды няма кепскага надвор’я, бо нават дождж, які застаў нас у падарожжы, не сапсаваў добрага настрою.
Вольга БАБРОЎСКАЯ,
класныу кіраўнік 6-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна