Наш зорны час, або слова пра аграрны клас  

- 12:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Аграрнай групай 10-га класа Любчанскай сярэдняй школы на працягу паўгода вялася вялікая работа па вырошчванню таматаў.

 Кожны, хто любіць працаваць на зямлі, ведае, як смачна есці менавіта свой ураджай. Вучні ж нашай школы не толькі забяспечылі настаўнікаў і бацькоў  экалагічна чыстай прадукцыяй, але і падчас светкавання  780-гадовага юбілея пасёлка Любча прапанавалі сваю прадукцыю землякам. Кожны, хто прыйшоў на свята, меў магчымасць убачыць рэкламу памідораў. Для гэтай мэты дзесяцікласнікі задзейнічалі малодшых школьнікаў, падрыхтавалі для іх прадстаўленне.  Самі ж наладзілі збыт.

Нашы таматы з асаблівым задавальненнем куплялі гараджане, што прыехалі на свята.

Цяжка перадаць словамі радасць вучняў ад таго, што іх праца мела такі вынік. Хвалявалася і радавалася і іх настаўнік Людміла Лазар. Менавіта Людміла Мікалаеўна ў нашай школе рыхтуе будучых аграрыяў. І яе мара вывучыць розныя гатункі памідараў і наладзіць іх вырошчванне здзейснілася.

 

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий