- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Разам з кнігай мы расцём  

Адзначыць разам Дзень беларускага пісьменства навучэнцаў Геранёнскай срэдняй школы Іўеўскага раёна  запрасіла сельская бібліятэка.

Удзел у свяце прынялі вучні 6-х і 8-х класаў разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.

У рамках свята бібліятэкар Інеса Грынюк пазнаёміла з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі, арганізавала прагляд дакументальнага фільма пра жыццё і дзейнасць такіх гістарычных асоб як Ф.Скарына, Е.Полацкая, С.Полацкі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё пісьменнасці. Не забылі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, дзякуючы якім беларуская мова гучала далёка за межамі нашай краіны – Я.Коласа, Я.Купалу, М.Багдановіча і інш.

Падчас гэтай сустрэчы вучні асвяжылі свае веды і пазналі нешта новае.

 

Ірына БАРЫСЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Геранёнскай сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий