Смаргонскі цэнтр творчасці запрашае гурткоўцаў  

- 11:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сапраўднае свята для навучэнцаў школ Смаргоні і Смаргонскага раёна арганізавалі супрацоўнікі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў першую суботу навучальнага года. Мерапрыемства ўяўлала сабой вялікі кірмаш,  на якім кожны кіраўнік прэзентаваў свой гурток.

Падчас мерапрыемства на імпрэвізаванай канцэртнай пляцоўцы  ўдзельнікі харэаграфічных калектываў “Карамелькі”, “Піруэт”, а таксама фальклорнага ансамбля “Жалейка” забаўлялі публіку задорнымі песнямі і танцамі.  

У пазаўрочны час дзеці рознага ўзросту змогць займацца разнастайнымі відамі творчасці. Тым больш, што арганізаваныя ў цэнтры творчасці  гурткі працуюць па розных кірунках. Так, прыхільнікі мастацкага жывапісу, малявання ў новым навучальным годзе змогуць наведваць гурткі  “Маляванка”, “АртЛандыя”, “Юны мастак”, а вось будучым спартсменам   карысна будзе наведваць гурткі па боксу, аэробіцы і чарлідынгу. Знаўцам прыроды і навакольнага асяроддзя будуць рады ў эколага-біялагічных гуртках “Майстэрня прыроды”, “Экалагічная мазаіка”.  І гэта далёка не ўсе кірункі, якія будуць працаваць у новым навучальным годзе ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Уся інфармацыя змешчагна на сайце ўстановы адукацыі.

Да канца тыдня ў цэнтры творчасці будуць ладзіцца Дні адкрытых дзвярэй, каб кожны мог вызначыцца, чым бы ён хацеў займацца і гэты навучальны год для кожнага быў насычаным не толькі вучэбнымі, але і творчымі дасягненнямі.

 

Вольга ІЛЬІНА,
класны кіраўнік 6 “А” класа  
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий