Спяваем і размаўляем па-беларуску

- 8:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

6 верасня ў Смаргонскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці праходзіў Дзень беларускай мовы. Музычныя заняткі таксама не засталіся у старонцы.

Адна з мэт дашкольнай адукацыі – гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ёю ў далейшым.

Выхаванцаў сярэдняй і старшай групы сустракаў у музычнай зале бадзёры марш. Дзеці віталіся беларускай распеўкай-прывітанкай. Знаёміліся і вучылі песні на беларускай мове “Арэшкі” (сярэдняя група), “Восень” (старшая група) на словы В.Жуковіча і музыкуа Э.Казачкова. З вялікім захапленнем гулялі ў песню-гульню “Мікіта”, “Сонейка і дожджык”. Дзеці гралі на музычных інструментах, пазнаёміліся з гісторыяй дудкі. Выхаванцы старшай групы пазнаёмілася і пачалі вывучаць беларускі народны танец “Лявоніха”.

Дзеці былі вельмі актыўнымі, з вялікім захапленнем спявалі песні, танцавалі, гулялі ў гульні, стараліся размаўляць на беларускай мове.

 

Юлія ЯНКОЎСКАЯ,
музычны кіраўнік
Смаргонскага ДЦРД

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий