Традыцыйна ў пачатку верасня ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні адбылася паэтычная сустрэча ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, беларускае роднае слова…”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
У час мерапрыемства вучні прыгадалі гісторыю ўзнікнення гэтага цудоўнага беларускага свята. Вучаніцы 10-га класа Вікторыя Ракецкая і Паліна Кавяза правялі анлайн-экскурсіі па гарадах Беларусі, ў якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства. Асаблівую ўвагу надалі і нашаму роднаму гораду, які прымаў гасцей у 2009 годзе.
На свяце гучалі любімыя вершы беларускіх паэтаў, народныя песні радавалі сваёй мілагучнасцю і цеплынёй.
Марына ГРЫНЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні