Дашкаляты вывучалі марское дно  

- 13:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы старшай групы № 9 Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці на фізкультурным занятку адправіліся ў падарожжа па падводных прасторах.

Падводны свет – гэта царства мільёнаў дзіўна незвычайных раслін і жывёл. Усё гэта цікавіць нашых выхаванцаў, таму мы і вырашылі акунуцца ў маляўнічы і разнастайны свет акіяна.

Падчас заняткаў дзеці “пагрузіліся” у ваду на марское дно. А там ужо яны пазнаёміліся з рознымі марскімі насельнікамі, імітуючы іх рух. Малыя ў парах, лежачы на падлозе, выконвалі практыкаванні “Краб”, “Дэльфін”, “Марскія зоркі”, “Рыба-вожык”. Затым імітавалі рух па крузе марскіх чарапах, акул, рачкоў, каракаціцы. Выконваючы практыкаванне на лаўцы, дзеці паказалі васьмінога. Таксама мы пабывалі і на сушы, выконваючы рухі марскіх коцікаў, пінгвінаў.

Вядома ж, наш занятак не застаўся і без гульні, хлопчыкі і дзяўчынкі ператварыліся ў птушку буравесніка, якой трэба было злавіць шмат рыбы. А ў канцы занятка мы селі ў круг у позе лотаса для выканання дыхальнай гімнастыкі і абмеркавання нашага занятка. Выхаванцы распавядалі, хто ім больш за ўсё запомніўся з марскіх насельнікаў, дзяліліся сваімі ўражаннямі пра апусканне на марское дно.

 

Вольга ПЯТКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий