Навучэнцы 11-х класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні здзейснілі экскурсію ў аграгарадок Крэва. Тут вучні наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей і нядаўна рэканструяваны Крэўскі замак.
У музеі адзінаццацікласнікі даведаліся пра розныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Навучэнцы з вялікай цікавасцю разглядалі старадаўнія фатаграфіі, кнігі, прылады працы і іншыя экспанаты, прадстаўленыя ў экспазіцыі.
На тэрыторыі Крэўскага замка, куды вучні адправіліся пасля музея, актыўна ішла падрыхтоўка да фестывалю “Беларусь у вайне 1812 года”. Гасцей мерапрыемства чакала знаёмства з асноўнымі ваеннымі падзеямі Айчыннай вайны 1812 года, а таксама з бытам рускіх і французскіх салдат таго перыяду. Тут размясціліся шматлікія лавачкі з прысмакамі, сувенірамі, упрыгожваннямі. Навучэнцы з вялікай цікавасцю паназіралі за тым, як акцёры прыбіраліся ў касцюмы і як рыхтаваліся гарматы да вячэрніх мерапрыемстваў.
Па тэрыторыі Крэўскага замка для дзяцей была праведзена невялікая экскурсія.
Марк Твен пісаў: “Тым, хто спазнае, падарожнічаць неабходна”. Падарожжа па крэўскіх мясцінах узбагаціла нашых старшакласнікаў пазнаннем малой радзімы і яе гісторыі.
Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні