Тыдзень дзіцячай кнігі для дварчанскіх дашкалят  

- 12:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна з 6 па 10 верасня быў праведзены тыдзень дзіцячай кнігі.

Мэтай тыдня ставілася развіццё цікавасці дзяцей да кнігі як да крыніцы ведаў, выхаванне культуры юнага чытача, стварэнне ўмоў для актыўнага ўкаранення літаратурнага вопыту ў творчую дзейнасць выхаванцаў.

У групе для дзяцей была аформлена выстава “Нашы любімыя казкі”. Выхавальнікі разам з дзецьмі стваралі кніжку-размалёўку “Рэпка”, плакат-казку “Калабок”, ляпілі любімых герояў, гулялі ў дыдактычныя і рухомыя гульні. Для дзяцей была арганізавана майстэрня “Кніжкін доктар”, дзе яны ў сумеснай працы з выхавальнікам падклейвалі, прыводзілі ў парадак вокладкі, размаўлялі пра беражлівыя адносіны да кнігі.

Вельмі цікава і пазнавальна прайшла экскурсія ў сельскую бібліятэку, дзе дзетак чакаў цёплы прыём. Бібліятэкар расказала дашкольнікам, што бібліятэка – гэта сховішча кніг, пазнаёміла з правіламі паводзін у бібліятэцы. Дашкольнікі з вялікай цікавасцю слухалі аповед пра тое, як правільна трэба карыстацца кнігамі, для чаго патрэбныя кнігі і як яны ствараліся. Дзеці з задавальненнем разглядалі стэлажы, дзівячыся вялікай колькасці кніг на кніжных паліцах. Экскурсія аказала на малых вялікае ўражанне.

Тыдзень кнігі пакінуў у выхаванцаў і педагогаў добрае ўражанне, падарыўшы шмат станоўчых эмоцый.

 

Аксана СЦЕПАНЧУК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий