Пра Радзіму сваю распавядаем

- 14:53БРЕСТЧИНА, Регионы

У Год народнага адзінства каляндар дзяржаўных свят папоўніўся новым Днём народнага адзінства. Знакавая дата — 17 верасня. Чаму ж яна так значна для беларусаў? У гэты дзень, у 1939 годзе пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі.

У рамках правядзення ў нашай школе Тыдня народнага адзінства ў панядзелак 13 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё і афармленне тэматычнай кніжнай выставы “Гістарычная памяць народа: з мінулага ў будучыню”, а таксама аб’яўлены конкурс творчых работ вучняў малодшых класаў “Пра Радзіму сваю я шмат распавядаю”.

15 верасня вучні старэйшых класаў, класныя кіраўнікі і кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню прынялі актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскім Дні добрых спраў, навядзенне парадку каля помнікаў воінам Вялікай Айчыннай вайны.

Для вучняў 7, 8, 10 класаў адзінаццацікласнікі падзяліліся гістарычнымі звесткамі на інфармацыйных гадзінах “Мы — разам!”, праведзеных 16 верасня. А ў 1-6-х класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства”. У гэты ж дзень для вучняў 5 і 6 класаў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Я.В.Бегель і вучаніца 11 класа Валянціна Клімовіч правялі квэст-круіз “Беларусь — краіна адзінства!”

Спачатку вучні выканалі практыкаванні “Мы разам”. Адказваючы на пытанне, што нас аб’ядноўвае, вучні падыходзяць да мэтаў гульні. Гульня (дакладней частка этапаў) праходзіла з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў (дадатка, які чытае QR-коды). Першае заданне было на веданне сімвалаў Беларусі, у другім прапаноўвалася запоўніць пропускі ў Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь. Трэцяе заданне заключалася ў тым, каб паставіць у адпаведнасць фатаграфіі асноўных славутасцяў абласных цэнтраў з назвамі абласцей. У чацвёртым заданні трэба было ўспомніць даты вызвалення нашых гарадоў ад нямецка-фашысцкіх захопнікоў, у пятым заданні па першай і апошняй літары даведацца гарады Брэстчыны, у шостым — на першыя літары слова “патриот” запісаць як мага больш якасцяў беларуса. У выніку па QR-кодах атрымалася выказванне: “У адзінстве народа — сіла незалежнай дзяржавы”. І вельмі сімвалічна, што ў адных конкурсах атрымаў перамогу 5 клас, у іншых каманда 6-га класа, пасля шасці заданняў лік атрымаўся 29:29, што яшчэ раз пацвердзіла і замацавала назву квэст-круізу “Беларусь — краіна адзінства”.

У суботу класныя кіраўнікі 1-4-х класаў сумесна з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню правялі спартландыю “У спорце можна перамагчы, калі ўсім у адзінстве быць”.

А закончылі Тыдзень народнага адзінства святочным канцэртам, які правялі вучні 11-га класа сумесна з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. У канцэрце прагучалі вершы пра Радзіму і патрыятызм у выкананні 7 класа, прыказкі і прымаўкі пра патрыятызм і адзінства вучнямі 10 класа, Алеся Шарапінская, вучаніца 8-га класа выканала народную песню “Купалінка” на цымбалах, а вучні 9-га класа завяршылі канцэрт выкананнем песні “Любімую не аддаюць”.

На працягу ўсяго Тыдня народнага адзінства на сайце школы вялася тэматычная старонка з фотаздымкамі мерапрыемстваў, праведзеных на працягу тыдня. Цікава было назіраць, як вучні з вялікім захапленнем прымалі ўдзел ва ўсіх запланаваных мерапрыемствах, выказвалі свае думкі, спрачаліся, але гэта чарговы раз пацвердзіла тое, што мы — адзіны народ, які носіць імя — беларусы.

 

Яўген БЕГЕЛЬ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню
Навасёлкаўскай сярэдняй школы
Ляхавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий