У Альхоўскай сярэдняй школе Астравецкага раёна 73 % супрацоўнікаў установы прайшлі вакцынацыю.
“Мы прайшлі вакцынацыю”, – такі надпіс з’явіўся на будынку школы падчас своеасаблівага флэшмоба, які запусцілі Астравецкая цэнтральная раённая бальніца і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі пры падтрымцы Астравецкага раённага выканаўчага камітэта – медыцынскія ўстановы распрацавалі і ўручылі кіраўнікам некаторых арганізацый наклейку “Мы прайшлі вакцынацыю”.
Зроблена гэта для таго, каб чалавек, заходзячы ва ўстанову, разумеў, што яго калектыў прышчэплены, дасягнуў калектыўнага імунітэту і не прадстаўляе небяспекі для распаўсюджвання каронавірусу, а, значыць, медыкі рэкамендуюць наведваць гэтую ўстанову.
Прыемна, што калектыў Альхоўскай сярэдняй школы ўвайшоў у лік адзначаных арганізацый. Асабісты прыклад адказнасці кіраўніка, добрая інфармацыйная работа медыкаў, неабыякавы падыход работнікаў установы адукацыі да свайго здароўя і здароўя іншых пацвярджаюцца высокай колькасцю прышчэпленых – 73 % работнікаў школы прайшлі вакцынацыю.
А яшчэ гэта сапраўдны прыклад грамадскай адказнасці перад сваімі вучнямі і іх бацькамі.
Алена КУСОЙЦЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Альхоўскай сярэдняй школы
Астравецкага раёна