Экскурсія смаргонскіх школьнікаў на вадзяны млын  

- 15:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 3–4-х класаў сярэдняй школы № 1 Смаргоні наведалі вадзяны млын у аграгарадку Жодзішкі – адзіны дзеючы старадаўнi вадзяны млын на тэрыторыі Беларусі.

Асаблівасцю ўспрымання вучняў пачатковых класаў з’яўляецца жаданне ўсё ўбачыць і ўзяць у свае рукі. Так усё і адбылося. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі, як вада прыводзіць у рух розныя механізмы, як зерне ператвараецца ў муку, змаглі вызначыць зерне, якое малолі – ячмень.

У музеі старадаўніх рэчаў дзеці паспрабавалі самастойна намалоць на ручных жорнах мукі, пакруцілі сячкарню, кола продкаў, убачылі цэп, дуду, шаргуны, чуйку, прыстасаванні для разування, расчэсвання коней, кошыкі для запасаў і шмат іншых цікавых рэчаў.

Каб рухацца наперад, трэба ведаць сваю гісторыю. Гэта месца дапамагае падрастаючаму пакаленню не забыць свае карані, сваіх продкаў. Вялікі дзякуй людзям, якія адраджаюць аб’екты нашай гісторыі.

Хочацца падзякаваць Уладзіславу Цікота за цікавы і змястоўны аповед пра вёску, пра яе будынкі, пра людзей.

                                        

Люцыя МАРУКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 1 Смаргоні 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий