З мэтай фарміравання пазітыўных адносін да здаровага ладу жыцця ў Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна прайшоў конкурс “Мы выбіраем здаровы лад жыцця – шлях да поспеху”, які праводзіўся ў рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп”.
Дзеці спаборнічалі ў намінацыях “Насустрач здароваму ладу жыцця” і “Формула поспеху – здароўе”. У першай з іх былі прадстаўлены восем рэкламных відэаролікаў, якія прапагандуюць і папулярызуюць здаровы лад жыцця. У другой – тэматычныя мультымедыйныя прэзентацыі.
Максімальную колькасць балаў набралі трэцякласнікі (класны кіраўнік І.І.Шапран) і чацвёртакласнікі (класны кіраўнік Л.У.Хоміч).
Конкурс завяршыўся, але важна, каб вучні зразумелі, што сёння ў модзе здаровы лад жыцця. Быць здаровым – гэта трэнд!
Наталля КУРЫЛЬЧЫК,
кіраўнік школьнага ВМА класных кіраўнікоў
Бабрыкоўскай сярэдняй школы
Пінскага раёна