Дзеці з асаблівасцямі вучыліся асабістай гігіене  

- 11:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі прайшло пазнавальнае мерапрыемства “Здароўе і асабістая гігіена”.

Да навучэнцаў у госці завітаў Лесавічок-Здаравячок, які перш-наперш пацікавіўся ў дзяцей, чаму трэба мыць рукі, а затым правёў гульнявыя практыкаванні “Як даглядаць за рукамі”, “Мой рот і язычок. Мае зубы”, гульню-масаж з шышкаю і рухомую гульню “Дзе звініць званочак?”.

Каб крышачку адпачыць, выхаванцы размалявалі прадметы гігіены. Потым Лесавічок-Здаравячок расказаў дзецям пра важнасць сонейка для здароўя і запрасіў іх на фізкультурную забаву “Пагуляем з сонейкам”. Падчас занятку дзеці выконвалі агульна-развіццёвыя практыкаванні – махалі сонейку, цягнуліся да яго, схаваліся ад сонейка, парадаваліся яму.

Далей навучэнцаў чакала цікавая гульня – яны збіралі ў кошыкі агародніну і садавіну, а пасля “варылі” з агародніны суп. Увага дзяцей была скіравана на тое, што вялікую карысць здароўю прыносяць вітаміны з градкі, якія добра растуць таксама пад сонейкам. А каб усім было светла і цёпла, хлопчыкі і дзяўчынкі выклалі выяву сонца з дыдактычных палачак. Лесавічок-Здаравячок пахваліў дзяцей за актыўны ўдзел у фізкультурнай забаве і пачаставаў усіх прысмакамі.

 

Наталля МІЛЕЙКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дзятлаўскага раённага цэнтра
карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий