Тэматычны дзень “Ад святла фар ён іскрыцца і цемры не баіцца”  

- 11:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Пешаход!” у рознаўзроставай № 2 групе Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна прайшоў тэматычны дзень “Ад святла фар ён іскрыцца і цемры не баіцца”.

Каб замацаваць элементарныя веды дзяцей пра правілы дарожнага руху і ўзбагаціць іх веды пра прызначэнне святлоадбівальных элементаў, з малымі правялі гутаркі “Флікер – надзейны сябар пешахода”, “Флікеры ратуюць жыццё”, чыталі верш пра флікер Людмілы Трыфанавай, а верш “Мама флікер мне купіла” вывучылі на памяць. Прачытаўшы казкі “Пра дзяўчынку Мілу і чароўныя флікеры”, “Флікер у гасцях у Калабка”, малыя ўсвядомілі, што флікер трэба насіць на верхняй вопратцы ў цёмны час сутак, што ён дапаможа пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў.

У заключэнні тэматычнага дня дзеці старэйшага ўросту вырабілі дзіцячыя флікеры-абразкі са святлоадбівальнай самаклейнай плёнкі для сябе і сваіх малодшых сяброў. Атрыманыя флікеры дзеці размясцілі на сваім адзенні, каб быць яшчэ больш прыметнымі ў цемры.

Спадзяюся , што праведзеныя мерапрыемствы нагадалі і выхаванцам, і іх бацькам, што на сенняшні дзень святлоадбівальнік на вопратцы – гэта рэальны спосаб зберагчы сябе і сваё дзіця ад непрыемнасцей на дарогах, асабліва ў цемны час сутак.

 

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий