9 кастрычніка ў шосты школьны дзень цімураўцы, валанцёры, члены школьнага лясніцтва “Экалес” Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна далучыліся да акцыі “Чысты лес”, прымеркаванай да Году народнага адзінства.
З жаданнем і запалам дапамагалі ачысціць ад смецця і бытавых адходаў лясны масіў “Урбанаўшчына”, а таксама прыдарожныя палосы трас, якія вядуць да пасялковай бальніцы. Мэта акцыі – не толькі ачысціць лес ад смецця, але і паказаць, што ўсе мы нясем адказнасць за чысціню не толькі ў сваім доме або на вуліцы, у грамадскіх месцах, але і на прыродзе, у лесе.
“Хочацца звярнуцца да жыхароў нашага пасёлка з просьбай: прыйшоўшы ў лес, пакідайце пасля сябе чысціню і парадак, каб наша краіна магла ганарыцца не толькі чыстымі вуліцамі, але і нашай прыродай. Давайце зробім наш пасёлак чыстым! Смеццю не месца ў нашым лесе!” – звярнуўся з заклікам падчас правядзення акцыі член валанцёрскага атрада “Неабыякавае сэрца” Аляксандр Белятка.
Актыўна працуючы на свежым паветры, у гэты сонечны дзень усе атрымалі зарад бадзёрасці.
Галіна ХІЛІМОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна