Лойкаўская школа ў праекце “Ад вытокаў да будучыні”  

- 14:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У гэтым навучальным годзе каманда вучняў “Фенікс” Лойкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна працягвае ўдзельнічаць у абласным турысцка-краязнаўчым праекце “Ад вытокаў да будучыні”.

У пачатку кастрычніка ў актавай зале была арганізавана музейная выстава “Лён у жыцці нашых продкаў”. “Пасееш лён – збярэш золата”, – кажуць людзі. На выставе былі прадстаўлены прылады працы, якія служылі для апрацоўкі льну: мялка, трапло, грабяні і шчоткі, прасніца, калаўрот, матавіла, прыстасаванні да кроснаў.

Асноўнай тканінай, якая выкарыстоўвалася пры пашыве беларускага народнага касцюма быў лён. Наведвальнікі выставы мелі магчымасць убачыць узоры мужчынскай і жаночай вопраткі. Цікава, што ў нашай мясцовасці жанчыны насілі саматканыя спадніцы карычневага колеру, аздобленыя палоскамі. Спадніцу-андарак зберагла і перадала ў наш музей жыхарка вёскі Зарачанка Зоф’я Алешчык. Вучаніца 8-га класа Таццяна Калінская паказала фартух, які ткала і вышывала яе бабуля Аліна Калінская.

Сярод ільняных вырабаў традыцыйнага беларускага ткацтва варта ўвагі калекцыя ручнікоў – абрадавых, побытавых, дарожных. Самым высокім статусам надзяляўся набожнік – ручнік, якім упрыгожвалі абразы чырвонага кута.

Лён і сёння з’яўляецца візітнай карткай Беларусі. Амаль кожны замежны турыст, вяртаючыся дадому, вязе з сабой сувенір з беларускага льну.

Удзел у музейнай выставе выклікаў у навучэнцаў зацікаўленасць да народных рамёстваў і беларускай культуры, пачуццё адказнасці за захаванне спадчыны малой радзімы.

 

Люцына РАМАНЧУК,
кіраўнік краязнаўчага музея “Вытокі”

Лойкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий