У сярэдняй школе № 4 Ваўкавыска члены БРПА і БРСМ у рамках рэспубліканскага праекта “Сустрэчы на ўсе 100!” у спартыўнай абстаноўцы сустрэліся з выдатным спартсменам, гонарам чацвёртай школы, яе выпускніком – Максімам Загавалкам.
Вучні былі рады сустрэцца з Максімам, з задавальненнем размаўлялі і фатаграфаваліся з ім.
Госць прадэманстраваў свае медалі і кубкі, адказаў на пытанні вучняў, расказаў пра спартыўнае жыццё, трэніроўкі і дасягненні. Былы выпускнік школы, сёння вядомы спартсмен, падкрэсліў, што без намаганняў, якія ён прыкладае, не змог бы дамагчыся пастаўленнай мэты. Таксама юнак падзяліўся планамі на будучае. Максім – вучань 10-га класа Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, таму яму неабходна сумяшчаць вучобу і спорт.
Максім Загавалка ўнёс неацэнны ўклад у скарбонку спартыўных дасягненняў школы, Ваўкавыскага раёна і Рэспублікі Беларусь. 14 верасня 2021 года Максім заваяваў залаты медаль у кіданні дыска на Сусветных школьных спартыўных гульнях ISF U15, якія адбыліся ў Сербіі.
Настаўнікі і вучні сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска віншуюць Максіма з перамогай і жадаюць поспехаў і новых здзяйсненняў!
Дар’я КЛІМЕЦ,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска