Нацкія піянеры ўшаноўваюць памяць ветэранаў сваёй вёскі

- 18:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні шостага класа Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна пабывалі на парафіяльных могілках, дзе прывялі ў парадак магілы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі ў мікрараёне школы.

Напярэдадні Дня ўсіх святых каталіцкія вернікі наведваюць магілы сваіх блізкіх памерлых, наводзяць там парадак, запальваюць свечкі, ушаноўваючы такім чынам памяць пра іх. Нашы хлопчыкі і дзяўчынкі не засталіся ў баку.

На вялікі жаль, сёння няма з намі ніводнага ветэрана, але памяць пра іх захоўваецца ў школьным музеі, а таксама ў сэрцах аднавяскоўцаў і вучняў школы. На нацкіх могілках знайшоў свой апошні прытулак ураджэнец вёскі Слаўкавічы Магілёўскай вобласці Іван Сцяпанавіч Маханько, які ўсё сваё жыццё працаваў у нашай школе настаўнікам фізікі і матэматыкі і застаўся ў памяці жыхароў вёскі і вучняў Чалавекам з вялікай літары. Дарэчы, сёння імя І.С.Маханько носіць піянерская дружына школы. Шасцікласнікі таксама прыбралі магілы іншых, у чарговы раз дакрануліся да традыцый і звычаяў свайго народа.

Такі від выхаваўчай работы садзейнічае фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця абавязку, адказнасці, выхаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму як важнейшых маральных каштоўнасцей.

 

Ірына УРУБЛЕЎСКАЯ,
класны кіраўнік 6-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий