Непаўторны тыдзень музеяў на Ашмяншчыне  

- 17:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напрыканцы кастрычніка ва ўстановах адукацыi Ашмянскага раёна прайшоў тыдзень музеяў пад дэвізам “Музей для ўсіх”. У гэты час у сярэдняй школе № 3 Ашмян усе жадаючыя маглі прыняць удзел у музейных занятках.

Дзевяцікласнікі праводзілі экскурсіі для малодшых школьнікаў і гасцей музея. Настаўнікі фізічнай культуры праводзілі заняткі па тэме Алімпізм і алімпійскі рух”. Завяршыўся тыдзень квестам Алiмпiйская мазаiка”, які прадугледжваў пошук адказаў на пытанні з выкарыстаннем інфармацыі, змешчанай на стэндах музея.

Кожная каманда, якая ўдзельнічала ў гульні, атрымала свае маршрутныя лiсты. Заданні на пэўнай станцыі ўключалі тэарэтычныя пытанні, звязаныя з імёнамі вядомых спартсменаў Ашмяншчыны, спартыўнымi традыцыямi Ашмян; алiмпiйскую вiктарыну пра такія віды спорту, як веласпорт, стральба з лука, хакей, футбол, лёгкая атлетыка.

Усе наведвальнікі пакінулі ў кнiзе водгукаў музея свае падзякi i пажаданнi, а ўдзельнiкi мерапрыемстваў панеслі дадому граматы і прыемныя ўражанні.

Вось так, гуляючы, дзецi пазнаёмiлiся з музейнымі экспазіцыямі, паглыбiлi сваё веданне гісторыі спорту роднага краю.

 

Вольга ГРОМАВА,
экскурсавод музея
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий