Экалагічнае выхаванне дашкольнікаў праз музычна-гульнявыя праграмы  

- 19:22БРЕСТЧИНА, Регионы

На мінулым тыдні ў яслях-садзе № 7 Ганцавіч прайшлі асеннія святы і музычна-гульнёвыя праграмы.

На працягу тыдня ў музычнай зале гучалі вершы, восеньскія песні; дзеці танцавалі, гулялі ў восеньскія гульні, разгадвалі экалагічныя загадкі. Выхаванцы пераўтвараліся ў лясных жыхароў, восеньскія фарбы, герояў казкі “Рэпка”. Разам збіралі ўраджай для вожыкаў, зайчанят, мядовыя кропелькі для салодкага сну медзведзянятаў і цэлы кошык кавуноў для герояў свята Ваўчаняці і Лісяняці.

Цікавым стала падарожжа на грыбной электрычцы, дзе дзеці адправіліся ў лес, пагулялі ў грыбнікоў і грыбочкі, а таксама ўсіх чакалі незвычайныя ператварэнні пад чароўным восеньскім парасонам і, канечне, прыемныя вітамінныя падарункі ад прыгажуні Восені.

Мерапрыемствы экалагічнага кірунку дапамаглі дзецям праявіць яркія пачуцці і эмоцыі, а для педагогаў гэта добрая магчымасць для выхавання ў дашкольнікаў беражлівага стаўлення да навакольнага свету, любові да роднай прыроды.

 

Марына КАНАНОВІЧ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 7 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий