Сямейнымі традыцыямі падзяліліся дашкольнікі з Карэліч  

- 7:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках рашэння гадавой задачы па пытаннях грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў яслях-садзе № 1 Карэліч была арганізавана выстава насценгазет на тэму “Нашы сямейныя традыцыі”.

Ахвотна адгукнуліся на прапанову сем’і нашых выхаванцаў Уладзіслава Крапіўніцкага, Яўгена Саўко, Яны Мазура, Караліны Шавельдзіной. Яны падзяліліся сямейнымі традыцыямі вандровак па Беларусі, святамі, стравамі, культурным адпачынкам.

Больш падрабязна з традыцыямі сваёй сям’і нас пазнаёмілі мама і тата Ягора Басюка. На насценгазеце захаваныя яркія моманты з жыцця сям’і, маецца апісанне падзей, сучасны дызайн афармлення. Можна ўявіць, колькі вечароў праведзена ў коле сям’і, колькі прыемных успамінаў, пераглядаў фотаальбомаў! А колькі эмоцый ад сумеснай творчасці!

Наведвальнікі выставы даведаліся, як весела, актыўна і пазнавальна праходзяць дні ў сям’і Басюк. Напрыклад, “Клубнічная традыцыя і заапарк” азначае, што ўсе члены сям’і штогод дружна працуюць на прысядзібным участку, гадуючы клубніцы, старанна даглядаюць іх. Пасля заканчэння сезона па традыцыі едуць у любімы заапарк.

Таксама Ягор падзяліўся самай цікавай традыцыяй: адзін раз у месяц ездзіць да дзеда Уладзіміра, дзе хлопчыка чакаюць незабыўныя сюрпрызы і, самае галоўнае, катанне на трактары. Немалаважным з’яўляецца далучэнне дзіцяці да працы з дзяцінства: усе разам складаюць дровы, збіраюць яблыкі, а ў падзяку – сувенір, якім з’яўляецца адвёртка альбо гаечны ключ з гаража дзядулі.

А вось у бабулі Раісы свая традыцыя: фатаграфаваць Ягора з сястрычкай Насцяй на канапе і параўноўваць, як падраслі ад папярэдняга прыезду.

Цікавай традыцыяй сям’і Басюк з’яўляецца ўпрыгожванне хаты лісцем клёну на свята Тройца. На Вялікдзень кожны год з бабуляй Валянцінай унукі пякуць пірагі і фарбуюць яйкі, а затым усе разам збіраюцца за святочным сталом.

Па-асабліваму ўрачыста праходзіць святкаванне Дня Перамогі. Цюльпаны ставяцца ў вазу ў хаце, кожны вешае на грудзі стужку з яблыневай кветкай і адпраўляецца да помніка ў гонар памяці пра загінуўшых дзядуль Івана і Міхаіла.

Ролю сямейных традыцый у выхаванні дзяцей складана пераацаніць. Выхаванцы ахвотна разглядаюць фатаграфіі на насценгазетах, уважліва слухаюць рассказы аднагодкаў. Будучы далучанымі ў дарослыя справы, хлопчыкі і дзяўчынкі адчуваюць пачуццё дачынення да сваёй сям’і, стабільнасці і абароненасці. Добрыя сямейныя традыцыі гуртуюць сям’ю, дазваляюць зберагчы зерне разумнага і добрага.

Педагагічныя работнікі цвёрда ўпэўнены ў тым, што пры цесным узаемадзеянні ўстановы дашкольнай адукацыі і сем’яў выхаванцаў можна забяспечыць аптымальныя ўмовы для развіцця ў дзяцей гонару за сваю сям’ю, цікавасць да мінулага і сучаснага і быць упэўненым у светлай будучыні.

 

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 1 Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий