Выхаванцы аздараўленчага лагера “Дабраград” Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна пабывалі на экскурсіі па мясцінах малой радзімы. Ім пашчасціла ўжывую дакрануцца да гісторыі нашых продкаў.
Падчас экскурсіі школьнікі наведалі Наваградскі замак – помнік архітэктуры гісторыі сярэдніх вякоў, які занесены ў спіс ЮНЕСКА. Далей хлопцы і дзяўчаты даведаліся пра алею ліхтароў, якая размешчана ў парку сядзібы-музея Адама Міцкевіча.
Асаблівыя ўражанні засталіся пасля наведвання музея пад адкрытым небам “Страчаная спадчына”. Тут дзеці пазнаёміліся з макетамі дзевяці архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Сярод экспанатаў музея – макет царквы, якая калісьці стаяла на Замкавай гары, Навагрудская ратуша, езуіцкі калегіум, вятрак. Тут жа знаходзяцца макеты палаца Радзівілаў, сядзібы Брахоцкіх, макет Любчанскага замка, а таксама разбуранай у сярэдзіне ХХ стагоддзя сінагогі.
Дзякуючы экскурсіі, дзеці даведаліся пра незвычайныя факты з гісторыі архітэктурных помнікаў Навагрудчыны – сваёй малой радзімы.
Алена ШАЙБАК,
дырэктар аздараўленчага лагера “Дабраград”
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна