“Марафон актыўнасцей” быў арганізаваны на канікулах для магілёўскіх школьнікаў

- 12:10МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

У перыяд восеньскіх канікулаў магілёўскія навучэнцы ўдзельнічалі ў “Марафоне актыўнасцей”. Разнастайныя мерапрыемствы для дзяцей прапанаваў абласны цэнтр творчасці ў рамках анлайн-праграмы “#НясумныяКаНіКуЛы”.

Школьнікі і іх бацькі маглі ўдзельнічаць у майстар-класах па стварэнні простых лятальных апаратаў, па акцёрскім майстэрстве, скалалажанні, харэаграфіі, вырабе фларыстычнай паштоўкі. Педагогі Цэнтра арганізавалі для дзяцей гульнявыя праграмы, вэбінары, віртуальныя экскурсіі па Магілёве і наваколлях у рамках абласнога праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе”.

Калектыў навучальнай установы выкарыстоўвае самыя розныя формы работы, каб дапамагчы кожнаму дзіцяці знайсці цікавы занятак па душы і з карысцю правесці вольны ад вучобы час.

 

Святлана РЫСЬКОВА,
намеснік дырэктара
Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий