Навучэнцы і педагогі ўстаноў прафесійнай адукацыі ў “Прадэкспа–2021”  

- 18:47МИНСК, Регионы

У Мінску праходзіць XXVII Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш “Прадэкспа–2021”.

Кожны год гэтае маштабнае мерапрыемства збірае разам прадстаўнікоў харчовай прамысловасці. 

 

У рамках выставы праходзіць чэмпіянат кандытарскага мастацтва, у якім бяруць удзел навучэнцы і педагогі ўстаноў прафесійнай адукацыі нашай краіны.

Канкурсанты прадставілі свае работы ў такіх намінацыях, як “Работа з карамелі”, “Работа з шакаладу”, “Пасцілаж”, “Торт-скульптура 3D”, “Святочны торт”, “Вясельны торт”, “Мастацкая работа з цеста”, “Пернікі 2D і 3D”, “Мастацкая работа з садавіны і агародніны” і іншыя.

 

Дар’я РЭВА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий