Дабрыні адкрыліся сэрцы  

- 17:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цырынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Карэліцкага раёна з’яўляецца раённым рэсурсным цэнтрам па фарміраванні маральнай самасвядомасці асобаў вучняў сродкамі інтэрактыўных метадаў. У адпаведнасці з планам рэалізацыі мерапрыемстваў рэсурснага цэнтра кожную другую пятніцу месяца ва ўсіх класных калектывах праводзяцца інфармацыйныя гадзіны на духоўна-маральную тэму.

Кожны з нас добра ведае, што самае каштоўнае на зямлі – гэта дабрыня, бо яна сагравае душу чалавека, робіць яго жыццё светлым і чыстым. Да Сусветнага дня дабрыні ва ўстанове адукацыі ў 5–6-х класах прайшла класная гадзіна “Дабрыні адкрыюцца сэрцы…”. Вучні актыўна абмяркоўвалі прапанаваныя казкі, гулялі ў гульню “Давайце гаварыць адно аднаму кампліменты”. Падчас гульні вучні перадавалі адно аднаму “сонейка” і называлі ветлівыя словы. 

Інтэрактыўны прыём “Алфавіт” прымусіў вучняў утварыць новыя словы на кожную літару слова “дабрыня”. Працуючы ў групах, вучні абмяркоўвалі сітуацыі на адрозненне паняццяў “дабро” і “зло”. Нікога не пакінула раўнадушным гульня “Доктар Айбаліт”. У працэсе гульні вучні зразумелі, што боль застаецца ў душы чалавека вельмі доўга і ніякія кампліменты не могуць яе разгладзіць.

Далей вучні выступалі ў ролі мастакоў – стваралі карціну, якая нясе ў сабе дабро  – мілы сэрцу дом, цудоўны сад і кветкі дабрыні. Напрыканцы ўсе прыйшлі да высновы, што сад і дом дабрыні знаходзяцца ў сэрцы кожнага чалавека.

 

Т.У.КАЗЛОВА,
класны кіраўнік 6-га класа
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий