Абрадавае свята “Багач” у дзіцячым садзе

- 8:10МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Выхаванцы ясляў-сада № 25 Магілёва далучыліся да народных традыцый падчас правядзення абрадавага свята “Багач”, арганізаванага ў дзіцячым садзе.

Мэта мерапрыемства – далучэнне дашкольнікаў да родных вытокаў, пашырэнне іх ведаў пра традыцыі беларускага народа.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падрабязна даведаліся пра тое, як адзначалі Багач у беларускіх весках. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў народных гульнях, адгадвалі загадкі, спявалі песні на роднай мове. Самым яскравым і запамінальным эпізодам свята стаў сюрпрызны момант – кошык з наліўнымі яблыкамі для ўсіх дзяцей.

Урачыстасць атрымалася цікавай і вясёлай. Калектыў нашай дашкольнай установы ўпэўнены: народныя святы жывуць, пакуль іх памятаюць і шануюць.

 

Юлія ЗАЙЦАВА,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 25 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий