Дамініка Русялевіч заняла другое месца ў конкурсе даследчых работ  

- 13:24ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У абласным конкрсе даследчых праектаў “Аб’екты прыроды ў творах мастацкай літаратуры” работа вучаніцы Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна Дамінікі Русялевіч адзначана дыпломам другой ступені.

У сваім даследванні на тэму “Заканамернасці прыроды ў аповесці Міхаіла Міхайлавіча Прышвіна “Кладоўка сонца” дзяўчынка спрабавала паразважаць пра тое, як можна паказаць на прыкладзе мастацкага твора, што прыроду неабходна берагчы, а таксама разбіралася ў тым, як назіраць за заканамернасцямі прыроды.

Актуальнасць работы Дамінікі Русялевіч заключалася ў тым, што на прыкладзе аповесці М.М.Прышвіна “Кладоўка сонца” неабходна было паказаць, што разуменне беражлівых адносін да прыроды, назіранні за заканамернасцямі прыроды і наступствы парушэнняў гэтых заканамернасцей маюць глыбокія гістарычныя карані.

Дамініка вывучыла і прааналізавала экалагічныя аспекты ў аповесці. Разгледзела з пункту гледжання экалогіі маральную пазіцыю мастацтва ў дачыненні да прыроды. У сваёй работе адзначыла і прывяла цытаты з аповесці, якія пацвярджаюць наяўнасць відаў раслін, птушак і ягад Блудава балота. У выніку распрацавана памятка і карта Блудава балода, у якой апісаны шлях дзяцей.

Віншуем Дамініку з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

Аксана АНДРУКОНІС,
настаўнік хіміі і біялогіі
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий