Сустрэча з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх

- 7:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў у Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна адбылася сустрэча вучняў з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Навагрудскага РАУС Аляксандрам Багданенка.

Аляксандр Васільевіч правёў гутарку па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, паводзінах навучэнцаў у пазаўрочны час. Асаблівая ўвага надавалася недапушчэнню ўжывання алкаголю, цыгарэт, электронных парагенератараў, наркатычных рэчываў.

Аляксандр Багданенка спыніўся на неабходнасці выканання вучнямі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, асаблівую ўвагу звярнуў на наяўнасць у кожнага навучэнца святлоадбівальных элементаў.

У завяршэнні мерапрыемства А.В.Багданенка прадэманстраваў навучэнцам баявую зброю, сродкі індывідуальнай і актыўнай абароны, якія знаходзяцца на ўзбраенні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Дзецям дазволілі не толькі паглядзець, але і патрымаць у руках зброю і прымераць на сябе экіпіроўку (бронекамізэлькі, шлемы, ахоўныя шчыты), а таксама зрабіць фота.

Вучні з вялікай цікавасцю слухалі інспектара. Магчыма, некаторыя задумаліся і пра выбар будучай прафесіі.

 

Аляксей ЛЕОНЕНКА,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий