Метад актыўнай ацэнкі на ўвазе ўселюбскіх педагогаў

- 12:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Метад актыўнай ацэнкі абмяркоўвалі педагогі ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна падчас круглага стала “Актыўная ацэнка як стратэгія навучання”.

Нельга навучыць вучня, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. Мы ахвотна вучымся таму, да чаго маем цікавасць, што нас інтрыгуе, што неабходна нам для дасягнення мэты. Мы імкнёмся зразумець і лёгка запамінаем тое, што нас цікавіць.

У ходзе метадычнага мерапрыемства было адзначана, што актыўная ацэнка – гэта стратэгія навучання, у межах якой вучні маюць магчымасць пастаянна бачыць, разумець свае поспехі і радавацца ім, бачыць і разумець свае памылкі і працаваць над імі, валодаць працэдурамі ацэнкі, кіраваць уласным навучаннем.

Педагогі ўстановы прыйшлі да высновы, што асноўнымі элементамі актыўнай ацэнкі з’яўляюцца пастаноўка мэты ўрока на мове вучняў, крытэрыі ацэнкі, ключавое пытанне, тэхніка задавання пытанняў, зваротная сувязь, самаацэнка, узаемаацэнка.

А для таго каб было цікава вучыцца, павысілася матывацыя, неабходна праявіць актыўнасць і педагогу, і вучню.

 

Алена МАЛАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий