З тэатрам знаёміліся дзеці з цяжкімі парушэннямі маўлення  

- 7:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тэматычнага тыдня выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення “Зорачка” ясляў-сада № 34 Ліды акунуліся ў чароўны свет казкі.

Беларускія народныя казкі павучальныя, адрозніваюцца простай мовай, фарміруюць станоўчыя рысы характару і паводзін, а драматызацыя казак дазваляе раскрыць творчыя здольнасці дашкалят, выказаць свае пачуцці, перажыванні, эмоцыі.

Так, інсцэніроўка вядомай казкі “Курачка-рабка” атрымалася цікавай і займальнай. Выхавальнік пазнаёміла дзяцей з рознымі відамі тэатра, расказала пра глядзельную залу тэатра, сцэну, для чаго патрэбна ў тэатры заслона і пра тое, што, каб наведаць спектакль, неабходна купіць квіткі. Даведаліся дашкольнікі таксама і пра правілы паводзін у тэатры: гледачы рассаджваюцца строга па сваіх месцах, у тэатры нельга размаўляць і шумець падчас прадстаўлення.

У ходзе падрыхтоўкі і непасрэдна падчас тэатралізаванага прадстаўлення юныя акцёры стараліся адлюстраваць казачныя вобразы, перадаць выразнасць рухаў, інтанацыю. Дзецям прапаноўваліся цацкі, пальчыкавы тэатр, тэатр на ліпучках, тэатр бі-ба-бо. Выхаванцы змаглі прадэманстраваць не толькі веданне казкі, але і свае артыстычныя здольнасці. А завяршылі мерапрыемства апладысменты і словы падзякі артыстам ад маленькіх гледачоў.

Лялечны спектакль прынёс дзецям шмат радасці і задавальнення.

 

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий