Дзеянні віртуальныя, адказнасць рэальная

- 15:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Традыцыйна ў лістападзе ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходзіць тыдзень інфармацыйнай культуры “Сучасная інфармацыя і мая жыццёвая пазіцыя”.

У рамках тыдня ва ўстанове адбылася сустрэча вучняў 8–11-х класаў з начальнікам ІСН Навагрудскага РАУС А.В.Багданенка, участковым інспектарам В.А.Камашыла на тэму “Рэпосты і лайкі. Дзеянні віртуальныя, адказнасць рэальная”.

Выступоўцы расказалі пра правапарушэнні, якія найбольш часта здзяйсняюцца непаўнагадовымі ў інтэрнеце, прывялі пэўныя прыклады. У ходзе гутаркі былі закрануты не толькі пытанні бяспекі ва ўсеагульнай сетцы, але і дзеянні вучняў у пазаўрочны час, правілы дарожнага руху. Расказалі пра адказнасць за курэнне ў грамадскім месцы, ужыванне наркатычных рэчываў, электронных цыгарэт. Вучні ўважліва слухалі гасцей, а потым атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавілі.

Супрацоўнікі РАУС прыехалі не з пустымі рукамі. У спартыўнай зале ўстановы разгарнулася цэлая выставачная пляцоўка. Навучэнцы не хавалі непадробную цікавасць. Калі яшчэ выпадзе шанец прымераць бронежылет і каску, патрымаць у руках шчыт, сабраць і разабраць аўтамат і пісталет.

Хочацца спадзявацца, што гэтае мерапрыемства не прайшло дарма, і вучні запомнілі, што іх жыццё залежыць толькі ад іх саміх. Напрыканцы сустрэчы начальнік ІСН пажадаў вучням не дапускаць правапарушэнняў і захаваць сваю біяграфію без пастаноўкі на ўлік.

 

Валянціна ДУНАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий