«#Элементарна_Ватсан»  

- 18:18МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Каля ста школьнікаў з усёй рэспублікі аб’яднаў анлайн-конкурс «#Элементарна_Ватсан». Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў Магілёўскі інстытут МУС.

– Анлайн-конкурс  – адна з новых формаў прафарыентацыі моладзі. Зараз у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй традыцыйным фарматам работы ў гэтым напрамку даводзіцца шукаць замену. Пляцоўкай для правядзення конкурсу стала папулярная сацыяльная сетка. Ужо другі год запар спаборніцтва знаходзіць дастаткова вялікі водгук сярод маладых людзей, – паведаміў афіцыйны прадстаўнік інстытута Кірыл Маржанаў.

На працягу трох тыдняў канкурсанты выконвалі розныя заданні: дэманстравалі веды гісторыі праваахоўных органаў, логіку і хуткасць мыслення, рабілі фатаграфіі і пасты-падзякі пра людзей, якія іх натхняюць, здымалі відэаролікі пра сваю малую радзіму. Фінальным этапам стаў “Тыдзень добрых спраў”: школьнікі імкнуліся дапамагчы, аказаць магчымую падтрымку тым, хто ў ёй меў патрэбу.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі Уладзіслаў Курашаў і Алена Малашчанка з Калінкавічаў, Ганна Курцянкова з Мсціслаўля, Віктар Манькоўскі з Мінска і Дар’я Сніткова са Жлобінскага раёна.

Усіх прызёраў запрасілі ў Магілёўскі інстытут МУС, дзе ім былі ўручаны дыпломы і падарункі. Таксама для дзяцей правялі экскурсіі па УВА і абласным цэнтры.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Магілёўскім інстытутам МУС

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий