У Цырынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Карэліцкага раёна стала добрай традыцыяй арганізоўваць пазнавальныя і прафарыентацыйныя экскурсіі. Так, напрыканцы лістапада вучні 7-га і 8-га класаў пабывалі ў гасцях у ратавальнікаў на пажарным аварыйна-выратальным пасту вёскі Альшаны.
Ратавальнікі прыветліва сустрэлі вучняў, пазнаёмілі іх з пажарна-тэхнічным абсталяваннем ПАВП. Змястоўную і цікавую інфармацыю атрымалі вучні пра спецыялізаваную тэхніку, абсталяванне пажарнай машыны. Супрацоўнікі паста звярнулі ўвагу вучняў на кожны прадмет са шматлікага пажарна-тэхнічнага абсталявання. З мэтай прафарыентацыйнай работы школьнікам расказалі пра ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якіх можна атрымаць прафесію ратавальніка.
Вучні засталіся вельмі задаволеныя экскурсіяй, яны выразілі словы падзякі ратавальнікам. Магчыма, нехта з навучэнцаў захоча звязаць сваю будучыню з гэтай прафесіяй, каб прыходзіць на дапамогу тым, хто трапіў у бяду.
Жанна МОХАНЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна