Стартаваў конкурс прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі “Аўтамабільныя тэхналогіі”

- 8:45МИНЩИНА, Регионы

На Міншчыне стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі “Аўтамабільныя тэхналогіі”.

Конкурс праходзіць у Вілейскім дзяржаўным каледжы. Удзел у ім бяруць педагагічныя работнікі і навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Спаборнічаюць за лідэрства прадстаўнікі шасці ўстаноў.

У рамках конкурсу праходзяць прафарыентацыйныя мерапрыемствы для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Школьнікі наведваюць інтэрактыўную пляцоўку “Праф IT-хол”, выставу работ тэхнічнай творчасці “Тэхна Арт”, выставу аўтамабільнай тэхнікі, а таксама конкурсныя пляцоўкі.

 

Дар’я РЭВА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий