Віктарына “Беларусь – мая Радзіма” у Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе  

- 13:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, развіцця вобразнага і лагічнага мыслення, а таксама замацавання раней атрыманых ведаў па геаграфіі, біялогіі і гісторыі ў Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе Воранаўскага раёна праведзена інфармацыйная гадзіна “Беларусь – мая Радзіма”. Мерапрыемства прайшло ў форме віктарыны з удзелам вучняў 9-х і 10-х класаў.

У якасці інфармацыйнай асновы была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя, геаграфічная карта Рэспублікі Беларусь, атласы. Віктарына складалася з пяці этапаў: агульныя звесткі пра Рэспубліку Беларусь; сімволіка Беларусі; Чырвоная кніга; гісторыка-архітэктурныя аб’екты краіны; замацаванне.

З самага пачатку інфармацыйнай гадзіны каманды выбралі сабе назвы “Патрыёты” і “Абаронцы”. З мэтай ацэньвання правільнасці адказаў удзельнікаў працавала журы. На першым этапе навучэнцы павінны былі даць правільныя адказы пра геаграфічнае становішча сваёй краіны, колькасць насельніцтва і палітыка-адміністратыўнае ўладкаванне дзяржавы.

Другі этап віктарыны прадэманстраваў, што старшакласнікі добра ведаюць геральдычныя элементы герба, сімвалізм колераў беларускага сцяга, арнамент.

Трэці этап праводзіўся з выкарыстаннем ілюстратыўнай нагляднасці. На экране мультымедыйнай устаноўкі з’яўляліся карцінкі з выявамі жывёл і раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Пры адказах вучні не толькі абапіраліся на раней атрыманыя веды, але і змаглі пашырыць свой кругагляд, што выклікала ў іх вялікую цікавасць.

На чацвёртым этапе каманды павінны былі па ілюстрацыях распазнаць дзесяць важнейшых гісторыка-архітэктурных аб’ектаў краіны. З гэтым заданнем абедзве каманды справіліся паспяхова, так як падчас экскурсіі яны ўжо наведалі некаторыя гістарычныя комплексы.

На апошнім этапе віктарыны вучні выказалі свае пажаданні. Кожны падзяліўся інфармацыяй пра тое, якой ён хоча бачыць сваю краіну ў будучым. Прыемна, што амаль усе вучні пажадалі Рэспубліцы Беларусь быць незалежнай і квітнеючай, займаць годнае месца ў свеце.

 

Віктар МІХАЛОЎСКІ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий