Дашкольнікі ў пошуках вострава Нехварэйка

- 14:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сярэдняй групе № 3 санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні адбыўся занятак-падарожжа з элементамі квест-гульні “У пошуках вострава Нехварэйка”.

У сувязі з тым, што “карабель пацярпеў крушэнне”, перад дзецьмі паўстала задача – “выратаваць судна”, на якім яны змаглі б адправіцца на востраў Нехварэйка.

Каб скласці карабель, трэба было адшукаць яго часткі. Дазвол на пошук дэталей дзеці атрымлівалі, выканаўшы заданні: знайсці, назваць прадметы гігіены і расказаць, для чаго яны патрэбны, размеркаваць прадукты харчавання на карысныя і шкодныя, зрабіць фізкультхвілінку, узгадаць пра свой распарадак дня, патанцаваць для падняцця настрою.

Выканаўшы заданні, дзеці селі ў імправізаваны карабель і паплылі на востраў Нехварэйка, на якім змаглі падыхаць свежым паветрам (дыхальная гімнастыка) і пагуляць з пясочкам (пальчыкавая гімнастыка).

Як вынік занятку дзецям патрэбна было прышвартаваць свае лодкі да бухты “Смутак” ці порта “Радасць”. Як аказалася, занятак усім спадабаўся, бо ўсе дзіцячыя караблі былі прышвартаваны да порта “Радасць”.

 

Людміла ЧАРНЕЦКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий