Узорны ансамбль народных духавых інструментаў “Дударыкі” з Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў перамог у адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячых фальклорных творчых калектываў “Крымскі церам – 2021”.
Юныя выканаўцы сталі лепшымі ў намінацыі “Народная інструментальная традыцыя, ансамблі і аркестры” ва ўзроставай катэгорыі 10–14 гадоў. Журы ацэньвала веданне і якасць гучання аўтэнтычнай музыкі, майстэрства ансамблевых спеваў, гістарызм традыцыйнага касцюма, аднаўленне асаблівасцей народнага шматгалосся.
Фестываль “Крымскі церам – 2021” праводзіцца з 2016 года і з’яўляецца значнай падзеяй у культурным жыцці Крыма. Сёлета ён праходзіў у дыстанцыйным фармаце і сабраў удзельнікаў з розных краін.
Для ансамбля “Дударыкі”, які ўзначальвае Любоў Занька, атрыманая ўзнагарода далёка не першая.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ