Валанцёры Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы – у акцыі “Перадай дабро па крузе”

- 16:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напярэдадні Міжнароднага дня інваліда вучні Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у акцыі “Перадай дабро па крузе”. Каардынатарам акцыі стаў валанцёрскі атрад “Пазітыў”, які на працягу трох дзён прыцягнуў увагу і зацікавіў сваёй дзейнасцю навучэнцаў і педагогаў установы адукацыі.

У першы дзень валанцёры ў класах інтэграванага навучання і выхавання правялі занятак “Свет дабра”, на якім спрабавалі высветліць, ці лёгка жыць і вучыцца людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў сучасным грамадстве.

На другі дзень акцыі для навучэнцаў малодшых класаў быў арганізаваны прагляд мультфільмаў “Пра Дзіму”, “Каструлька Анатоля”. Дзеці абмеркавалі паводзіны герояў мультфільмаў і вызначылі шляхі праяўлення талерантнасці і міласэрнасці.

Міжнародны дзень інвалідаў прайшоў пад дэвізам “SMS – кругавая хваля”. Члены валанцёрскага атрада прапанавалі навучэнцам знайсці хвілінку і падарыць праменьчык сваёй дабрыні па крузе ўсім знаёмым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў выглядзе SMS.

Як выдатна, што нашы дзеці растуць чулымі і спагадлівымі людзьмі, здзяйсняючы такія добрыя ўчынкі!

 

Вікторыя АЛЯШКЕВІЧ,
камандзір валанцёрскага атрада “Пазітыў”
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий