Беларускамоўныя заняткі для дашкольнікаў

- 17:14БРЕСТЧИНА, Регионы

У яслях-садзе № 4 Ганцавіч прайшлі беларускамоўныя заняткі “У госці да бабулі Ганны”.

Дзеці пабылі ў гасцях у бабулі Ганны, якая расказала ім, што ў кожнага ёсць свой дом: у птушак – гнёзды, у жывёл – норы. А вось людзі нашай краіны, жывуць у вялікім агульным доме – Беларусь.

Бабуля Ганна навучыла дзяцей гуляць у беларускую гульню “Чый галасок?”, падчас якой малышы развівалі памяць і ўвагу на слых, вучыліся ўзаемадзейнічаць у камандзе.

Дашкольнікі азнаёміліся з пэўнымі побытавымі рэчамі беларускіх сялян (абрусамі, сурвэткамі, ручнікамі, збанкамі, гарлачыкамі, гаршкамі, ступкамі) і даведаліся, для чаго яны патрэбны.

Бабуля Ганна расказала таксама, што беларусы працавітыя, мудрыя і добрасардэчныя.

Выхаванцы дапамаглі бабулі пасеяць лянок у музычнай гульні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”, пасля чаго пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі: дранікамі, бабкай, мачанкай, клёцкамі з мясам і халадніком.

Дашкольнікі засталіся вельмі задаволеныя. Такія заняткі выклікаюць радасць, здзіўленне, захапленне і цікавасць да народнай культуры, пашыраюць слоўнікавы запас.

 

Людміла ВАЛАСЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий