Тыдзень прававых ведаў “Падлетак і закон: ведаем, выконваем”

- 16:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў усвядомленай устаноўкі на законапаслухмяныя паводзіны ў Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна прайшоў тыдзень прававых ведаў “Падлетак і закон: ведаем, выконваем”.

Падчас прававога ўрока “Рэспубліка Беларусь гарантуе!” вучні 5-га класа пагаварылі пра галоўны дакумент краіны – Канстытуцыю. Вучні даведаліся пра правы і абавязкі школьнікаў, адказалі на пытанні прававой віктарыны. У камандных спаборніцтвах паспяхова прайшлі тур “Замарочкі з бочкі”. Яго ўдзельнікі праверылі веданне законаў у дачыненні да непаўналетніх, разабралі сітуацыі і далі ім прававую ацэнку, вызначыўшы, пра якое парушэнне ідзе гаворка і з якога ўзросту надыходзіць адказнасць. Пяцікласнікі таксама прайшлі анлайн-анкету, якая размешчана на прававым сайце, а ў завяршэнні мерапрыемства склалі вершы, выкарыстоўваючы ключавыя словы (права, закон, абараняць, дапамагаць, жыць).

У ходзе інфармацыйнай гадзіны “Падлетак і закон” вучні 9-га класа разважалі пра каштоўнасць правоў чалавека, іх неразрыўнасць з абавязкамі, якія фарміруюць чалавека як усебаковую развітую асобу.

Цікава прайшла гульня “Твае правы і абавязкі” для вучняў 4-га класа. Каманды “Прававеды” і “Знаўцы права” падарожнічалі па станцыях “Сям’я”, “Права”, “Даты”, “Правы ў казках”, разважалі пра правы і абавязкі вучняў. Вучні прыйшлі да высновы, што чалавек можа рэалізаваць свае правы толькі тады, калі не будзе парушаць правы іншых людзей.

З дапамогай уяўлення, каляровых алоўкаў і фламастэраў вучні 1-га класа склалі кніжку-малышку “Знаёмімся з правамі дзіцяці”.

Вучні 10-га і 11-га класаў адказалі на пытанні прававой віктарыны “Закон і адказнасць”, прагледзілі і абмеркавалі відэафільмы прававой накіраванасці, пра прафілактыку спажывання наркатычных рэчываў. У выніку чаго прыйшлі да высновы, што лепш вучыцца на чужых памылках і не здзяйсняць свае.

Разам з тлумачэннем паняццяў правоў і абавязкаў асаблівая ўвага надавалася прававой адказнасці непаўналетніх за здзяйсненне дысцыплінарных учынкаў і правапарушэнняў, што разглядаліся падчас ток-шоў “Пагаварым пра галоўнае”, у якім прыняў удзел участковы інспектар міліцыі Смаргонскага РАУС Аляксандр Шчасны. У ходзе жывога дыялога ўдзельнікі абмеркавалі прычыны падлеткавай злачыннасці, а таксама віды пакаранняў, якія прымяняюцца да непаўналетніх.  

Напрыканцы была праведзена акцыя “Прававое дрэва”. Яна дала магчымасць вучням успомніць свае правы і выбраць для сябе самае каштоўнае права, якім яны валодаюць. Школьнікі запісвалі свае правы на рознакаляровыя стыкеры і прымацоўвалі іх на прававое дрэва. Самымі важнымі і каштоўнымі правамі навучэнцы лічаць права на жыццё, ахову здароўя, недатыкальнасць асобы.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий