Шлях да вучняў ляжыць праз любоў і веру

- 8:44Мнения, После уроков

 

Ганна ГРЫШКЕВІЧ,
настаўнік пачатков
ых класаў
ДУА “
Сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Аналізуючы сучасныя метадычныя распрацоўкі, прыйшла да вываду, што адным з галоўных падыходаў да навучання і выхавання вось ужо некалькі гадоў з’яўляецца кампетэнтнасны падыход. У педагагічных часопісах і газетах настаўнікі могуць знайсці шмат цікавых дыдактычных матэрыялаў з выкарыстаннем кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў. Гэтыя заданні выклікаюць вялікую цікавасць у вучняў, садзейнічаюць развіццю ўменняў выкарыстоўваць набытыя веды ў канкрэтных жыццёвых сітуацыях. У сваёй працы стараюся выкарыстоўваць такія заданні, сама займаюся іх складаннем. І вось неяк задумалася: кампетэнтнасны падыход – гэта зусім новае вынаходніцтва вучоных або ў гісторыі былі прадумовы для яго ўзнікнення?

Як чалавек веруючы я часта чытаю Біблію. І вось нядаўна зрабіла для сябе адкрыццё. Аказваецца, пра неабходнасць такога падыходу да навучання гаварыў дзве тысячы гадоў назад Езус Хрыстус у сваёй прытчы “Аб дзесяці дзевах”: “Тады ўпадобіцца Царства Нябеснае дзесяцём дзевам, якія, узяўшы свяцільні свае, выйшлі сустрэць маладога. Пяць з іх было неразумных і пяць мудрых; неразумныя, узяўшы свяцільні свае, не ўзялі з сабою алею; а мудрыя ўзялі алею ў пасудзінах разам з свяцільнямі сваімі; і калі малады замарудзіўся, дык задрамалі ўсе і паснулі. Але апоўначы крык пачуўся: “Вось, малады ідзе, выходзьце насустрэчу яму”. Тады ўсталі ўсе дзевы тыя і паправілі свяцільні свае. А неразумныя мудрым сказалі: “Дайце нам алею вашага, бо свяцільні нашыя гаснуць”. А мудрыя сказалі ў адказ: “Каб не сталася недахопу і ў нас і ў вас, ідзіце лепей да прадаўцоў і купіце сабе”.

У гэтай прытчы светачы сімвалізуюць веды, а алей – кампетэнцыі. Недастаткова проста напоўніць галовы вучняў ведамі, трэба яшчэ навучыць іх выкарыстоўваць у жыцці, гэта значыць не проста даць у рукі светачы, а дадаць алею, каб яны свяцілі і прыносілі карысць людзям. Па І.І.Запрудскаму “Кампетэнцыя – гэта кола пытанняў, у якіх чалавек добра асвядомлены, валодае ведамі і вопытам; гэта сукупнасць ведаў і спосабаў дзейнасці ў вызначанай вобласці і неабходных для прадуктыўнай дзейнасці ў гэтай вобласці.”. Вялікая місія настаўніка заключаецца ў тым, каб заўважыць у кожным вучні Божую іскру, дапамагчы сфарміраваць кампетэнцыі, развіць здольнасці. Калісьці ў дзяцінстве, калі я рабіла нейкае глупства, бабуля казала: “Ты што, алею ў галаве не маеш?” Тады я не разумела, аб якім алеі яна казала, а цяпер бачу, што сапраўды яна мела рацыю. У беларускай мове ёсць такая прыказка: “Алею ў галаве мала”. Цяпер разумею, што “алей” – гэта і ёсць кампетэнцыі.

Як жа дапамагчы вучню здабыць гэты “Божы алей”, бо ў краме яго не купіш? Лічу, што гэта можна зрабіць толькі праз любоў. Бог ёсць любоў, любоў – галоўная цнота. Настаўніку трэба спачатку пастарацца дастукацца да сэрца кожнага вучня, дапамагчы дзіцяці зазірнуць унутры сябе, пастарацца стварыць духоўную еднасць, калі дзіця дапускаецца ў свет дарослага, а дарослы – у свет дзіцяці. На гэтым шляху вельмі карыснымі лічу запаведзі Ш.А.Аманашвілі: першая – верыць у дзіця бязмежна, нават калі яно адстае разумова, хуліганіць, брыдкасловіць. Вера дапаможа адкрыць у дзіцяці шматбаковасць, убачыць яго непаўторнасць, індывідуальнасць, дасць магчымасць адчуць, дзе і як можна на яго паўплываць. Другая запаведзь настаўніка – верыць у сваю іскру Божую, што менавіта ты прызначаны для гэтага дзіцяці. Калі ў настаўніка ёсць такая вера, ён здольны пераадолець цяжкасці. Трэцяя запаведзь: нельга верыць, склаўшы рукі. Трэба напоўніцца цярпеннем і дзейнічаць, веручы ў тое, што твае старанні абавязкова дадуць плён.

Хачу пажадаць ўсім настаўнікам вялікай любові да вучняў, да сваёй працы, да Бога, да жыцця, каб ваша праца прынесла плён, а вучні заўсёды радавалі вас не толькі разнастайнымі ведамі, але і цікавымі адкрыццямі, навуковымі даследаваннямі, вынаходніцтвамі – усім тым, чаго можна дасягнуць, валодаючы кампетэнцыямі. 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий