Развіццё дробнай маторыкі ў дзяцей дашкольнага ўзросту

- 16:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў семінар-практыкум для бацькоў “Развіццё дробнай маторыкі ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту”.

Мэта семінара – фарміраванне ў бацькоў уяўленняў пра развіццё дробнай маторыкі ў дзяцей і прадастаўленне бацькам практычных рэкамендацый па ўжыванні гульняў і практыкаванняў, накіраваных на развіццё дробнай маторыкі.

У ходзе практычнай часткі бацькам былі прапанаваны гульні і практыкаванні, якія яны змогуць выкарыстоўваць у хатніх умовах з дзецьмі: масаж і самамасаж кісцей і пальцаў рук (мячыкам-вожыкам, алоўкамі, зубнымі шчоткамі), гульні з прышчэпкамі, гульні з коркамі ад бутэлек (“Лыжы”, “Дамалюй карцінку з дапамогай коркаў”), гульні-шнуроўкі, гульні з крупамі і макаронамі (“Папялушка”, “Каралі”, “Знайдзі цацку ў фасолі”), гульні з падліковымі палачкамі, гульні з піпеткай, лепка.

Завяршыўся семінар-практыкум рэфлексіяй, падчас якой удзельнікі выказалі сваі меркаванні пра мерапрыемства. На развітанне кожная мама атрымала памятку з падборкай гульняў па развіцці дробнай маторыкі рук.

 

Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий