У Цырынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Карэліцкага раёна прайшла дыялогавая пляцоўка па тэме “Адукацыя ў імя будучага”.
У дыялогу прынялі ўдзел вучні 8–10-х класаў, педагогі, бацькі, кіраўніцтва школы. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства былі пытанні, звязаныя з сучаснай сістэмай адукацыі, з асаблівасцямі рэгіянальнай сістэмы адукацыі Карэліцкага раёна, са змяненнямі ў Кодэксе аб адукацыі. Не засталося без увагі і новаўвядзенне з 2023 года – адзінага экзамену за курс сярэдняй школы.
Дырэктар установы адукацыі расказала, што зменіцца пасля прыняцця новага Кодэкса аб адукацыі. Педагогі і бацькі не толькі адказалі на пытанні вучняў, але і расказалі, як выбіралі сваю прафесію. Дыялог прайшоў канструктыўна, усе ўдзельнікі і госці не засталіся абыякавымі да абмяркоўваемай тэмы.
У заключным слове класны кіраўнік засяродзіла ўвагу вучняў тым, што выдатная вучоба з’яўляецца важным аспектам, дае магчымасць рэалізаваць не толькі сябе, але і праславіць свой родны аграгарадок, родную краіну. Напомніла, як важна берагчы і цаніць свет, у якім мы жывём, бачыць прыгажосць у кожным пражытым дні, рабіць добрыя справы на карысць другіх.
Жанна МОХАНЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна