Міні-лабараторыя “Эксперыментарыум” ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе  

- 16:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы рознаўзроставай групы Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна вельмі дапытлівыя і назіральныя, таму ў групе створана міні-лабараторыя “Эксперыментарыум”.

Падчас даследчыцкай дзейнасці дзеці атрымліваюць магчымасць адчуць сябе навукоўцамі. Выхаванцы робяць свае першыя “адкрыцці” і эксперыменты: у вольны час самастойна паўтараюць доследы, выяўляюць новыя ўласцівасці прадметаў, іх падабенствы і адрозненні, ужываючы ўменні і веды, атрыманыя падчас спецыяльна арганізаванай дзейнасці.

Самым цікавым для выхаванцаў быў гульнявы набор “Водны свет”. З яго дапамогай яны праводзілі займальны дослед “Даведайся, якая вада”. Падчас яго правядзення дзеці назіралі за тым, як вада цякла, бурліла, як па ёй плыў караблік, які не тануў. Дашкольнікі самастойна змаглі зрабіць выснову, што вада празрыстая, не мае паху, мае вагу, льецца.

Надоўга запомніцца цікавая гульня з элементамі эксперыментавання “Надзіманне мыльных бурбалак”, падчас якой дзеці вучыліся пускаць бурбалкі з дапамогай паветра праз трубачкі. Разам тлумачылі, адкуль бяруцца бурбалкі, чаму яны павялічваюцца ў памерах, адкуль з’явілася паветра. Гэта незабыўнае і захапляльнае відовішча здольна прынесці ажыўленне, захапленне і станоўчыя эмоцыі выхаванцам.

У ходзе правядзення доследаў з аб’ектамі жывой і нежывой прыроды, азнаямлення з рознымі ўласцівасцямі рэчываў, правіламі бяспекі ў дашкольнікаў развіваецца памяць, актывізуюцца разумовыя працэсы і ўзбагачаецца слоўнікавы запас.

Вялікую радасць і захапленне выхаванцы адчуваюць ад сваіх маленькіх і вялікіх “адкрыццяў”, якія выклікаюць у юных эксперыментатараў пачуццё задаволенасці ад праведзенай працы.

 

Ларыса ЖЫНКО,
выхавальнік рознаўзроставай групы
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий